ПРА НАС


Фонд Мохнартэ / падзеі сучаснага мастацтва, рэзідэнцыі для мастакоў, калекцыя




мова ︎︎︎ EN ︎︎︎ PL ︎︎︎ BY



Фонд заснаваны ў вёсцы Мохнатэ, ад якой і атрымаў сваю назву. Недалёка ад мяжы з Беларуссю, каля Белавежскай пушчы, гэтая тэрыторыя на працягу многіх стагоддзяў сваёй гісторыі знаходзілася на памежжы і ў розныя часы ўваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. Уваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Прускага каралеўства, Расійскай імперыі і зноў у склад Польшчы. Падчас Першай Cусветнай вайны рэгіён пацярпеў ад масавага адтоку насельніцтва. Другая сусветная вайна прынесла з сабой нямецкую і савецкую акупацыі. 

Гэты рэгіён здаўна быў населены беларускай нацыянальнай меншасцю, дзе людзі размаўляюць «па-свойму» і культывуюць сваю спецыфічную этнічную і культурную традыцыю. Гэтае месца зноў знаходзіцца на мяжы паміж усходам і захадам, дзе высякаюцца лясы, будуюцца новыя агароджы, але і ствараюцца новыя злучэнні.
  
Фонд Мохнартэ ставіць перад сабой задачу вынаходзіць і развіваць новыя сувязі ў момант іх разрыву. Запрашаючы мастакоў, куратараў і творчых дзеячаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы і краіны, Мохнартэ прапануе месца для разважанняў, размоў, пошукаў, адпачынку і творчай працы.


Фонд створаны для дасягнення грамадска карысных мэт праз ажыццяўленне дзейнасці па наступных напрамках:


Падтрымліваць мастакоў, куратараў, творчых дзеячаў якія займаюцца сучасным візуальным мастацтвам і абмежаваныя ў сваёй дзейнасці палітычнымі рэжымамі або войнамі;

Фонд адкрыты ў асноўным для мастакоў у эміграцыі, але таксама падтрымліваем мясцовых творцаў з Падляшша;


Мы гатовыя да супрацы з мастакамі, якія працуюць у сферы сучаснага візуальнага мастацтва і закранаюць сацыяльныя ці міграцыйныя тэмы.



Мохнартэ мае палітыку недыскрымінацыі і аднолькава ставіцца да ўсіх мастакоў незалежна ад расы, нацыянальнага паходжання, мовы, грамадзянства, рэлігіі, узросту, людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, сямейнага становішча, полу, гендарнай ідэнтыфікацыі і сексуальнай арыентацыі.
Архітэктурны комплекс у сямейнай уласнасці Валентыя Сельвясюка, заснавальніка Фунду Мохнартэ, складаецца з некалькіх дамоў у традыцыях мясцовага драўлянага дойлідства з яго спецыфічным арнаментам.

Мохнартэ прапануе доступ да калекцыі сучаснага мастацтва заснавальніка і адкрыты для супрацы з іншымі ўстановамі.


Калі ласка, напішыце нам: mochnarte@gmail.com