ЛАВАЧКА КЛІНТАНА
Мастацкая рэзідэнцыя ў Мохнартэ
Фундацыя Mochnarte пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States у рамках праекта Уладзіміра Грамовіча «Лавачка Клінтана».
Mochnarte абвяшчае адкрыты конкурс для двух мастакоў/мастачак, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў арт-рэзідэнцыю на Падляшшы (Польшча) ў 2026 годзе.
Рэзідэнцыя з’яўляюцца часткай мастацка-даследчага праекта «Лавачка Клінтана», ініцыяванага мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам.
Праект разгортваецца вакол гісторыі знішчанага помніка, які ў 1994 годзе ў Курапатах усталяваў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан у памяць і ўшанаванне ахвяр савецкіх рэпрэсій. На яго месцы сёння знаходзіцца бетонны блок — знак выцесненай памяці і сімвал працяглых палітычных рэпрэсій. Новая інсталяцыя ў Mochnarte даследуе трансфармацыю помніка і яго паўторнае прачытанне як асобнага выказвання, у якім назва і матэрыял утвараюць канцэптуальную напругу — разыходжанне паміж сэнсам і аб’ектам. Гэтая напружанасць адлюстроўвае разрывы ў беларускай гістарычнай памяці, што ўзніклі праз доўгатэрміновыя механізмы кантролю і размыванне значэнняў.
Каго мы запрашаем:
Мастакоў/мастачак, якія працуюць у розных медыях: інсталяцыя, відэа, аўдыя, перформанс, тэкст, даследчыя праекты, архіўныя практыкі, медыя-арт і інш.
Важныя крытэрыі:
• інтарэс да тэм памяці, Беларусі, рэпрэсій;
• гатоўнасць уключыцца ў дыялог з канцэпцыяй праекта.
Што дае рэзідэнцыя:
• уласную прастору для працы;
• поўную куратарскую падтрымку;
• удзел у публічнай праграме (прэзентацыі, дыскусіі);
• прэзентацыю працы ў маі 2026 года;
• магчымасць далейшых паказаў;
• пакрыццё неабходных выдаткаў (ганарар за рэалізацыю праекта — 2500 PLN, аплачанае двухтыднёвае пражыванне ў рэзідэнцыі).
Тэрміны:
• Рэзідэнцыя: сакавік–май 2026
• Публічная прэзентацыя: май 2026
• Дэдлайн падачы: 31 студзеня 2026
Што падаць:
• кароткі матывацыйны ліст;
• партфоліа/спасылку;
• кароткую біяграфію;
• накід ідэі праекта, які плануеце рэалізаваць.
Падача заявак: mochnarte@gmail.com
