PERFORMING THE PRESENT
Open Call
Performing the Present — адукацыйная праграма ў галіне сучаснага мастацтва для маладых беларускіх мастакоў і мастачак.
Фонд Mochnarte запрашае беларускіх мастакоў і мастачак ва ўзросце 18–35 гадоў да ўдзелу ў пяцімесячнай адукацыйнай праграме Performing the Present.
Праграма прызначана для тых, хто развівае ўласную практыку ў галіне сучаснага мастацтва: перформансу, мультымедыйнага мастацтва, відэа, інсталяцыі і эксперыментальных міждысцыплінарных формаў.
Праграма створыць прастору для эксперыментаў, абмеркавання ідэй з іншымі аўтарамі і ментарамі, абмену досведам і наладжвання прафесійных сувязяў.
Мы цэнім не толькі вынік, але і сам творчы працэс, пошук і развіццё індывідуальнай мастацкай мовы.
У праграме возьмуць удзел 5 адабраных мастакоў і мастачак.
Пра праграму
Performing the Present — гэта пяцімесячная адукацыйная праграма, якая аб’ядноўвае варкшопы, дыскусіі, індывідуальны ментарскі суправаджэнне, групавую працу, развіццё ўласнага мастацкага праекта і вочную рэзідэнцыю ў Польшчы.
Мэта праграмы — падтрымаць маладых беларускіх мастакоў і мастачак у развіцці ўласнай мастацкай мовы, набыцці новых кампетэнцый, а таксама наладжванні прафесійных сувязяў і сетак супрацоўніцтва ў асяроддзі сучаснага мастацтва.
Важнай часткай праграмы стане праца над індывідуальным мастацкім праектам — ад першапачатковай ідэі і даследавання праз эксперыменты і кансультацыі да рэалізацыі і публічнай прэзентацыі.
Праграма таксама стане прасторай для абмену досведам паміж удзельнікамі і дыялогу з мастакамі, ментарамі і прафесіяналамі, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва.
Вядучыя праграмы
Праграму будзе весці Раман Трацюк разам са сваім асістэнтам. Раман — вопытны мастак і куратар, які шмат гадоў працуе ў сферы сучаснага мастацтва. Яго практыка ахоплівае перформанс, відэа, інсталяцыі, партысіпаторныя і міждысцыплінарныя праекты, а таксама рэалізацыю і куратарства мастацкіх праектаў.
Яго працы былі прадстаўлены на міжнародных выставах, фестывалях і ў інстытуцыях сучаснага мастацтва, у тым ліку ў межах Венецыянскай біенале, Manifesta, у MUMOK у Вене і ZKM у Карлсруэ.
У межах праграмы Раман разам з асістэнтам будзе падтрымліваць удзельнікаў у развіцці індывідуальнай мастацкай мовы, распрацоўцы канцэпцый і рэалізацыі праектаў, а таксама ў свядомым фарміраванні ўласнай мастацкай практыкі.
Як будзе арганізавана праграма?
1. Адукацыйная праграма
4 студзеня — 31 мая 2027 года
Праграма будзе ўключаць адукацыйныя варкшопы, групавыя дыскусіі, індывідуальныя ментарскія сесіі, сустрэчы peer-to-peer, узаемную зваротную сувязь і кансультацыі па развіцці мастацкай практыкі і індывідуальных праектаў.
У межах праграмы адбудуцца 10 асноўных адукацыйных сесій — 9 анлайн-сустрэч і 1 вочная сесія падчас мастацкай рэзідэнцыі ў Mochnarte Foundation.
Анлайн-сесіі:
• 16 студзеня — прэзентацыя вядучых і ўдзельнікаў, прадстаўленне мастацкіх практык і ўзаемнае знаёмства;
• 23 студзеня;
• 6, 20 і 27 лютага;
• 13, 20 і 27 сакавіка;
• 3 красавіка.
Вочная сесія падчас рэзідэнцыі ў Mochnarte Foundation:
• 12 красавіка 2027 года.
Дакладны час анлайн-сустрэч будзе ўзгоднены з удзельнікамі да пачатку праграмы.
У маі праца будзе працягвацца пераважна ў фармаце кансультацый, завяршэння праектаў і падрыхтоўкі публічных прэзентацый.
2. Мастацкае даследаванне і развіццё праекта
1 лютага — 30 красавіка 2027 года
Кожны з пяці адабраных удзельнікаў будзе працаваць над уласным перфарматыўным або мультымедыйным праектам.
Працоўны працэс будзе ўключаць:
• развіццё канцэпцыі;
• мастацкае даследаванне;
• эксперыменты з медыя і формай;
• індывідуальны ментарскі суправаджэнне;
• абмен досведам у групе;
• тэставанне і далейшае развіццё праекта;
• працу над партфоліа і спосабамі прэзентацыі ўласнай мастацкай практыкі.
Мэта гэтага этапу — правесці ўдзельнікаў праз увесь працэс: ад распрацоўкі канцэпцыі да стварэння праекта, гатовага да публічнай прэзентацыі.
3. Мастацкая рэзідэнцыя ў Mochnarte Foundation|Польшча
11–18 красавіка 2027 года
Усе ўдзельнікі возьмуць удзел у інтэнсіўнай мастацкай рэзідэнцыі, падчас якой анлайн-праграма працягнецца ў агульнай працоўнай прасторы.
Рэзідэнцыя будзе ўключаць інтэнсіўныя варкшопы, індывідуальны ментарскі суправаджэнне, групавыя кансультацыі і крытычныя абмеркаванні прац, сумесныя працоўныя сесіі, мастацкія эксперыменты і прэзентацыі праектаў на стадыі распрацоўкі (work-in-progress).
Гэта будзе час інтэнсіўнай працы над праектамі, а таксама сустрэч і наладжвання адносін паміж удзельнікамі праграмы і ментарамі.
4. Публічныя прэзентацыі
Праграма завершыцца дзвюма публічнымі прэзентацыямі створаных прац.
• 17 красавіка 2027 года — Mochnarte Foundation;
• май 2027 года — Познань.
Створаныя працы таксама будуць задакументаваны і прадстаўлены анлайн, а іх распаўсюджванне будзе ажыццяўляцца праз партнёрскія сеткі праекта.
Што забяспечвае арганізатар?
Удзел у праграме Performing the Present бясплатны.
Арганізатар забяспечвае ўдзельнікам:
• паўнавартасны ўдзел у адукацыйнай праграме, варкшопах і сустрэчах;
• індывідуальны ментарскі суправаджэнне і кансультацыі падчас працы над уласным праектам;
• аплату праезду да месца правядзення рэзідэнцыі ў Mochnarte Foundation і назад, а таксама праезду на прэзентацыю ў Познані;
• пражыванне і харчаванне падчас рэзідэнцыі ў Mochnarte Foundation і знаходжання ў Познані для прэзентацыі праектаў;
• пакрыццё выдаткаў на матэрыялы і вытворчасць мастацкіх прац, створаных у межах праграмы;
• пакрыццё выдаткаў на вытворчасць і арганізацыю выставы і публічных прэзентацый;
дакументацыю і прамоцыю створаных праектаў;
• сертыфікаты, якія пацвярджаюць заканчэнне адукацыйнага курса.
Такім чынам, кожны з пяці адабраных удзельнікаў атрымае падтрымку, неабходную для праходжання ўсяго творчага працэсу: ад распрацоўкі канцэпцыі і працы з ментарамі да вытворчасці новага мастацкага праекта і яго прафесійнай публічнай прэзентацыі.
Каго мы шукаем?
Запрашаем да ўдзелу тых, хто:
• з’яўляецца беларускім мастаком або мастачкай ва ўзросце 18–35 гадоў;
• развівае ўласную практыку ў галіне сучаснага мастацтва;
• цікавіцца перформансам, мультымедыйным мастацтвам, відэа, інсталяцыяй, міждысцыплінарнымі або эксперыментальнымі мастацкімі формамі;
• хоча развіць уласны праект у межах праграмы;
• зацікаўлены ў працы з ментарамі і абмене досведам з іншымі ўдзельнікамі;
• можа рэгулярна ўдзельнічаць у анлайн-сустрэчах і прыехаць на рэзідэнцыю ў Польшчу з 11 па 18 красавіка 2027 года.
Мы не чакаем наяўнасці завершаных праектаў. Для нас найперш важныя цікавая мастацкая практыка, адкрытасць да эксперыментаў, гатоўнасць да інтэнсіўнай працы і матывацыя да далейшага развіцця.
Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку на ўдзел у праграме, неабходна даслаць на электронную пошту performingthepresent@gmail.com:
Дэдлайн падачы заявак — 15 снежня 2026 года.
1. Партфоліа — PDF, не больш за 15 старонак
Партфоліа павінна змяшчаць падборку раней створаных прац у любым медыя з кароткімі апісаннямі. Для відэа, перформансаў, інтэрнэт-праектаў і іншых прац, якія маюць пэўную працягласць або разгортваюцца ў часе, можна дадаць актыўныя спасылкі на дакументацыю.
2. Матывацыйны ліст — не больш за 1200 знакаў
Коратка раскажыце:
• чаму вы хочаце прыняць удзел у праграме Performing the Present;
• чаго чакаеце ад праграмы;
• які аспект сваёй мастацкай практыкі хацелі б развіць.
Адбор удзельнікаў
Адбор будзе праходзіць у два этапы.
На першым этапе камісія разгледзіць дасланыя партфоліа і матывацыйныя лісты.
Асноўнымі крытэрыямі адбору будуць:
• якасць і патэнцыял мастацкай практыкі;
• матывацыя да ўдзелу ў праграме;
• адпаведнасць інтарэсаў і мастацкай практыкі кандыдата або кандыдаткі профілю праграмы.
Адабраных кандыдатаў запросяць на кароткую анлайн-сустрэчу.
